Вельмі часта сапраўдныя беларусы-пурысты нагадваюць некаторым -- ну такім, як я -- што тое ці іншае слова ці выраз ужываць нельга. Бо іх няма ў нашай мове. Ну, напрыклад, беларусы не кажуць "Добрага апетыту!" (калька з французскага "бон апетыт"), а толькі "Смачна есці".
Ці вось напіша паэт такія радкі:
Шэпча верасень пра тое,
Што ня дорыць залатое,
Хоць галінкі ўЖА ПАснулі –
Пачакаем нейкі час...
Так і хочацца, яму сказаць: "Прыбярыце ЖО Пу!" Толькі ж не паслухаецца, пачне даводзіць, што такога слова ў беларускай няма, а значыць і смяяцца няма над чым.
Сёння пачула гісторыю. Некалі за савецкім часам супрацоўнікі Інстытута гісторыі ездзілі на сельгаспрацы. Перад вяртаннем у Менск набралі адборнай бульбы, паклалі ў мяхі, ды й падпісалі на іх адрасы, куды каму везці. Адзін з іх напісаў адрас, а імя сваё скараціў да ініцыялаў -- З.П.
Тут яму і нагадалі са смехам, што так толькі на магільных помніках пішуць -- скарочанае ад "Здесь покоится".
Але ЗП адмовіўся смяяцца разам з усімі, наадварот, яго вельмі абурыла зрусіфікаванай свядомасць калег, што ён тут жа і выказаў.
... а вось мне здаеецца, што гумар -- самая прывабная якасць палітыкаў.